Каляда-калядзіца

13.01.2016

У нашым садку Каляду-2016 сустрэлі ў самых лепшых традыцыях. Дзяўчынкі і хлопчыкі прыйшлі ў музычную залу, дзе іх ужо чакалі ў сваёй упрыгожанай хаце Баба і Дзед.

Яны ад радасці зплясалі для дзяцей вясёлы танец, як раптам нехта пагрукаў у дзверы. Гэта прыйшлі прыгожыя калядоўшчыкі, якія прывялі з сабой казу.

Каза амаль адразу пусцілася з дзецьмі ў скокі, трохі пагуляла з імі.

Але нешта хутка стамілася і ўпала!

Пачалі Дзед і Баба частаваць казу салам ды іншымі прысмакамі.

Нарэшце паднялі ды пасадзілі за стол разам з калядоушчыкамі. 

Тут ізноў грук. На гэты раз завіталі сапраўдныя цыганы.


Ды не адні, а разам з медзяведзем. Не звычайным, а вучоным.

Мішка трохі пагуляў з дзецьмі, паплясаў.

Раптам цыган вырашыў, што Дзеду неабходна купіць у яго каня.

І прывёў таго каня паглядзець.

Дый прадаў Дзеду кабылу, на якой стары і знік некуды…

Засумавала Баба без свайго старога, трэба шукаць. Запаліла свечку, патушыла святло ды пачала варажыць на сужанага-ражанага.

 Але як жа яна ды і госці здзівіліся, калі замест дзеда на парозе з’явіўся сапраўдны чорт!

Нечысць патрабавала за дзеда гульню. Дзяўчынкі і хлопчыкі падтрымалі гэтага дзіўнага госця і з гатоўнасцю з ім пагулялі.

Толькі пасля гэтага Чорт прывалок з сеняў мяшок.

А ў мяшку…

А ў мяшку сядзеў Дзед, які хуценька адтуль і вылез разам з салёным гурком на відэльцы!

Проста зайшоў ён на кані да суседкі павіншаваць ды і закалядаваўся там!

Рада Баба, рады госці: усё добра скончылася!

Разышліся дзеці па групах у чаканні Каляды ў сябе, а калядоўшчыкі не прымусілі доўга чакаць, па ўсім садку прайшлі з вясёлай музыкай, спевамі і, канешне, казою.

Каляда-калядзіца,

Прыхадзі павесяліца!